Кандыдата ў дэпутаты Мінскага гарсавету ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі зноў быў выкліканы на паседжанне раённай выбарчай камісіі. У камісіі паведамілі, што паседжанне датычыць далейшага ўдзелу ў выбарах Садоўскага. Паседжанне камісіі было прызначана на 16.00
- Выбарчая камісія, як заўсёды, на выгляд вельмі лагодна ставіцца, быццам стараецца ў нечым дапамагчы. Але калі задаеш пытанні, датычныя нейкіх памылак, якія яны робяць, або нейкіх прэтэнзій, якія да іх узнікаюць, яны заўсёды робяць выгляд, што ўсё нармальна і ніякіх парушэнняў не адбываецца. Напрыклад, калі на мяне зрабілі паведамленне, што я распаўсюджваю ўлёткі без выходных дадзеных, дык адразу мне далі папярэджанне. А калі я ім пішу, што мой канкурэнт праводзіць пікет у недазволеных месцах, альбо выкарыстоўвае стэнды, выраб якіх каштуе значна больш за тыя грошы, якія даюцца на выбары. Яны мне робяць адпіскі, што яны правялі праверку і ніякіх парушэнняў не знайшлі. Двайныя стандарты - яны як былі на папярэдніх выбарах, так і цяпер выкарыстоўвацца ў поўнай меры.
Нагадаем, што 9 красавіка Дзянісу Садоўскаму Фрунзенская раённая выбарчая камісія ўжо вынесла папярэджанне. Спачатку на камісіі гутарка ішла пра быццам бы несанкцыянаваныя пікеты, якія перашкаджалі грамадзянам, аднак папярэджанне кандыдату вынеслі за нібыта распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных. Тады аб нібыта маючых месца парушэннях Дзяніса Садоўскага ў камісію паведаміў ягоны праўладны канкурэнт.
Па выніках паседжання камісіі яе старшыня паведаміла Дзянісу Садоўскаму, што рашэнне аб зняцці яго з выбараў у Мінскі гарадскі савет у якасці кандыдата сёння прынятае не было, аднак сябры камісіі пакінулі гэта права за сабою аж да апошняга дня выбарчай кампаніі ў сувязі з тым, што па іх інфармацыі кандыдат нібыта парушыў выбарчае заканадаўства. Сам жа Дзяніс Садоўскі кажа, што намераны працягваць агітацыю.
Радыё Рацыя






Каментары
Re: