23-04, 16:48

Улада праз смс агітуе за датэрміновае галасаванне

Гродзенскія ўлады з дапамогай мабільнага аператара сувязі МТС спрабуюць прыцягнуць жыхароў Прынямоння да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў.

Жыхары Гродзенскай вобласці-карыстальнікі мабільнай сувязі МТС атрымліваюць  смс-паведамленні, у якіх іх запрашаюць прыняць удзел у датэрміновым галасаванні.

У прэс-цэнтры кампаніі „Мабільныя тэлесістэмы” пацвердзілі факт рассылкі паведамленняў:

– Кампанія ў праве прапаноўваць інфармацыйна-рэкламную інфармацыю.  Заказчык: Гродзенскі выканаўчы камітэт; такім чынам ён паведамляе людзям, каб яны не забылі прыйсці на выбары.

Паводле выбарчага заканадаўства, удзел у датэрміновым галасаванні маюць права прыняць асобы, якія не ў стане прыняць удзел у выбарах 25 красавіка. Праваабаронцы сцвярджаюць, што захады ўладаў па прыцягненні насельніцтва на датэрміновае галасаванне не адпавядаюць заканадаўству і могуць спрыяць фальсіфікацыям на тых акругах, дзе балатуюцца незалежныя кандыдаты.

Радыё Рацыя

Каментары

/ дадаць каментар /
23.04.2010
Аўтар: Ігар | Статус: госць
Ні па якай вобласці СМС-кі не разсылаюцца. Калі ўжо спісваеце інфармацыю з сайта Вясны, дык дакладна яе спісвайце.
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя