23-04, 12:45

Выбары без канкурэнцыі

Адметнасцю сёлетніх выбараў у мясцовыя саветы на Гродзеншчыне з’яўляецца адсутнасць канкурэнцыі. Аб гэтым  сведчаць афіцыйныя лічбы абласной выбарчай камісіі.

На шэсцьдзесят дэпутацкіх мандадаў у Гродзенскі  абласны савет прэтэндуе 86 чалавек. Што датычыць сітуацыі па рэгіёну, то за дзве тысячы дзевяцьсот шаснаццаць дэпутацкіх  мандатаў  пазмагаюцца тры тысячы трыццаць кандыдатаў, што па словах дэпутата Гродзенскага гарсавета 24-га склікання Сяргея Антусевіча, з’яўляецца паказчыкам адносінаў грамадства да палітычнай кампаніі па выбарах у мясцовыя саветы:

- Няма мясцовага самакіравання і таму з гэтага вынікае - што і не можа быць канкурэнцыі. Ініцыятыва аб канкурэнцыі сыходзіць толькі ад апазіцыі і ад тых людзей, якія нешта хочуць даказаць. Ад улады ідзе такі наменклатурны спіс. А саветы нагадваюць саветы дырэктароў.

Сярод кандыдатаў пераважную большасць складаюць кіраўнікі розных узроўняў  прамысловасці і аграрнага сектара, дзяржаўныя служачыя і работнікі аховы здароўя, навукі, культуры і адукацыі.

Радыё Рацыя

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя