23-04, 10:36

КДБ цісне на кандыдатаў ад Руху „За Свабоду”

Услед за актівістам з Мастоў Алесем Зарэмбюком, пертрус ва ўласнай кватэры быў зроблены і ў кандыдата ў дэпутаты ад Руху “За Свабоду” з Бярозаўкі Сяргея Трафімчыка.

Ператрус, які доўжыўся каля трох гадзін праводзілі супрацоўнікі Упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці - Паршынцаў, Шэўчык і Антонаў.

- Ператрэслі ўсе кніжкі, усю бібліятэку, нават вазоны з кветкамі праглядалі. Забралі вінчэсцер ад кампутара, прынтар струмянёвы. Чамусці іх вельмі цікавілі рассылкі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, якія я атрымліваю рэгулярна. Сканфіскавалі нават кнігу Паўла Севярынца, якую ён мне падпісаў уласнаручна - "Лісты з лесу". Забралі ўсё, што ім падалося падазроным, - адзначыў актывіст.

Сяргей Трафімчык балатуецца ў Лідскі раённы і Бярозаўскі гарадскі саветы дэпутатаў.

Андрусь Панямонаў, Радыё Рацыя.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя