23-04, 09:43

Дзяржаўны рэсурс у падтрымку кандыдатаў ад улады

На  Гродзеншчыне  актыўна выкарыстоўваюцца  дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі з мэтай агітацыі выбарцаў за кандыдатаў ад улады.

На старонках абласной газэты “Гарадзенская праўда” з’явіліся звароты  прадстаўнікоў  ветэранскіх арганізацый, праўладных палітычных партый і прафсаюзаў з заклікам да выбарцаў аддаць галасы за кандыдатаў ад улады і падтрымаць такім чынам дзяржаўны курс развіцця краіны, накіраваны на стварэнне стабільнай і квітнеючай Беларусі. Аднак далёка не ўсе жыхары Прынёмання пагаджаюцца з дзяржаўнымі газетамі:

- Я не пайду галасаваць. За што? Каб мне хапала пенсіі, дык я б не ўзяла ў расрочку на 3 месяцы тэлевізар. Добра, што сын дапамагае. Калі б сын не дапамагаў, што б я зрабіла за гэтыя грошы? Нічога.

Як зазначаюць праваабаронцы, асобныя кандыдаты ад улады выкарыстоўваюць службовае становішча і дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі дзеля уласных інтарэсаў. Прыкладам,  “Гарадзенская  праўда”  друкуе артыкул, у якім распавядаецца пра дзейнасць на пасадзе дэпутата абласнога савета галоўнага рэдактара  Алены  Берасневай, якая  паўторна балатуецца ў абласны савет.

Радыё Рацыя

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя