22-04, 20:49

У Лідзе адкрылася выстава Часлава Тумелевіча

У лідскім гісторыка-мастацкім музеі адкрылася для наведвальнікаў выстава твораў польскага мастака-графіка Часлава Тумелевіча. Адметна, што мастак нарадзіўся ў Лідзе, адкуль пасля пераехаля яго сям’я ў польскі горад Гданьск.

На адкрыцці выставы прысутнічаў сам мастак ды прадстаўнікі польскай нацыянальнай меншасці Лідчыны.

–  Мастак родам з Ліды, тут пачатак яго радзіннага дрэва і мы вельмі радыя, што на ўздыме сваёй творчасці ён прыняў рашэнне прывезці свае працы і паказаць жыхарам нашага горада.

– У мінулым годзе падчас апошняга з'езда лідчан ён быў у Лідзе і я яму запрапанаваў. Ён адказаў, што гэта  таксама яго мара. Я вельмі шчаслівы, што ўдалося, што лідчане пазнаюць яшчэ аднаго свайго земляка.

Распавялі навуковая супрацоўніца музея Таццяна Нікіфарава і старшыня Таварыства польскай культуры на Лідчыне Аляксандр Колышка.

10 сваіх карцін Часлаў Тумелевіч пасля закрыцця выставы вырашыў падарыць роднаму гораду.

Андрэй Панямонаў, Радыё Рацыя

Каментары

/ дадаць каментар /
17.02.2011

edugphTi

Аўтар: tntAchOsmjPUv | Статус: госць
lTtAa0 <a href="http://tfllrmdheiis.com/">tfllrmdheiis</a>, , [link=http://ttjfmmlfxtcn.com/]ttjfmmlfxtcn[/link], http://pdsjuwagwbjg.com/
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя