Вакол канцэпцыі рэгенерацыі Старога гораду ў Берасці, які знаходзіўся на месцы цяперашней Берасцейскай крэпасці, існуе шмат меркаванняў. Некаторыя краязнаўцы, археолагі, архітэктары і гісторыкі выступаюць супраць яе адабрэння. Цяпер жа ў сувязі з публікацыямі ў беларускіх СМІ інфармацыі пра адабрэнне дадзенай канцэпцыі, варта было б пачуць меркаванне гісторыкаў і архітэктараў. З сябрам камісіі пры Міністэрстве Культуры, спадарыняй Ірынай Лаўроўскай, гутарыць крэспандэнт Радыё Рацыя, Яўген Скрабец.
Ірына Барысаўна, як гісторык і архітэктар, дайце ацэнку адносна канцэпцыі рэгенерацыі Старога гораду ў Берасці?
Ацэнка такая што гэта скаратэчная вельмі канцэпцыя, што яна не прадуманая да канца, яна прадугледжвае вельмі шмат такіх аб’ектаў якія недапушчальна будаваць у гэтым месцы. Больш за тое архітэктар пакуль што не зразумеў гэтай тэрыторыі, той тэкст які быў апублікаваны – ён вельмі паверхнастны і архітэктура якая прапаноўваецца нават стылістычна так, вобразна, яна цалкам не мае нічога супольнага з архітэктурай Берасця.
У сувязі з з’явіўшыміся публікацыямі ў СМІ, пра зацверджанне канцэпцыі ў Міністэрстве культуры, ці прадказальным на вашую думку быў гэты крок?
Не, не было прадказальным. Я ўсё ж такі спадзяюся што, тое што было апублікавана, яно не зусім адпавядае рэчаіснасці. Я адправіла запыт на Міністэрства Культуры, і чакаю адказу адносна таго пратаколу, згодна з якім з’явілася інфармацыя пра гэтае ўзгадненне. Хацелась бы ведаць тэкст гэтага пратаколу, ведаць канкрэтыку таго што ўзгаднілі, бо журналісцкі артыкул – гэта не зусім тая крыніца якая адпавядае ўсім правілам. Я думаю што правільней было б каб апублікавалі ў першую чаргу тую крыніцу, згодна з якой яны зрабілі такую выснову. Гэтая крыніца не была пададзена, толькі такое меркаванне журналісцкае. Я чакаю проста адказу з Міністэрства Культуры.Што там узгоднена, у якім кантэксце, у якой колькасці, у якой вышыні, на якой тэрыторыі і г.д. Я хачу гэта ведаць і думаю што мне як аднаму з удзельнікаў гэтай назіральнай камісіі пры Мінкультуры – адказ будзе дадзены.
Якія захады, пратэсты ці звароты праводзіліся з боку грамадскіх арганізацыяў гораду ў абарону гістарычных помнікаў на тэрыторыі крэпасці ў Берасці і яе ваколіцах?
Зваротаў было шмат і папярэднія былі звароыт, і абмеркаванні былі і нажаль нашыя мясцовыя ўлады яны дзейнічаюць так як яны дзейнічалі з памнікам 1000-годдзю Берасця. Інакш кажучы яны прымаюць рашэнне да таго, як ідэя абмеркавана. Ідэя канцэпцыі рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Берасця зробленая Гайдуковічам, яна была замоўлена што не стасуецца з законам,бо праэкт мусіць быць праведзены праз конкурс, абмеркаваны ў грамадскасці і толькі пасля гэтага мы можам гаварыць пра ўзгадненне ці адмову ва ўзгадненні. Я лічу што тая сістэма, ці тая працэдураякая нам прапанавана – гэта працэдура сама па сабе з’яўляецца не толькі недасканалай, але і не адпавядае нашаму закону. Працэдуры не было, працэдура выглядае так што: Гарвыканкам, ЖКГ замовілі праэкт рэгенерацыі адзінаму архітэктару, які да гэтага ні дзе не вызначыўся з вывучэннем гэтай тэрыторыі, не вызначыўся па падобных праэктах і гэты архітэктар выдаў з сваёй групай канцэпцыю. Так не бывае. Канцэпцыю выпрацоўваюць напрацягу доўгіх абмеркаванняў, пасля таго як гэтая тэрыторыя будзе вывучана і г.д. Безумоўна павінна праходзіць праз тэндэр ці праз конкурс. Ці так ці так.
Вядома што напачатку 1990 гадоў, ужо абмяркоўваліся падобныя планы па адраджанні Старога гораду ў Берасці. Выкажыце сваё ўласнае меркаванне як гісторыка, ці варта аднаўляць Стары горад у Берасці, не абавязкова звязанай з канцэпцыяй Гайдуковіча?
Ну, безумоўна. Па першае: 1991 год, гэта год калі мы самі для сябе адкрывалі сваю гісторыю, гісторыю Беларусі, гісторыю Берасця. Менавіта тады з’яўляліся вельмі рамантычныя, вельмі ўзнёслыя ідэі па папулярызацыі ведаў пра гісторыю нашай краіны. Мы тады выступалі і нават я неаднаразова выказвала такую думку што трэба зрабіць макет горада, нават выбірала дзе гэта можна зрабіць. Але час мінуў, зараз прайшло ўжо 17 гадоў. Зараз змяніліся па першае: умовы ў якіх мы можам рабіць гэтую рэгенерацыю, ці аднаўляць нейкія часткі гораду. Па другое: на тэрыторыі крэпасці аднавілі ўжо манастыр праваслаўны, ён там існуе, мы пра гэта нават марыць не маглі, але марылі. Сапраўды манастыр сеў на гэтае месца. Адноўлена царква праваслаўная ў цэнтры крэпасці. Таму я думаю што было б вельмі добра, як я зараз бачу, аднавіць тыя будынкі, тыя каштоўнасці якія ёсць на тэрыторыі крэпасці ў тым выглядзе ў якім яны былі збудаваныя. У першую чаргу гэта безумоўна будынак царквы святых Пятра і Паўла базыліянскаа ордэну, якая збудавана была ў другой палове 18 стагоддзя. Безумоўна гэта будынак касцёлу і кляштару бернардынак. Пытанне адаптацыі гэтых будынкаў – гэта другаснае пытанне, хаця яно першаснае у плане працы для архітэктараў.
Тэма рэканструкцыі на сённяшні дзень, адна з самых абмяркоўваемых сярод навуковай інтэлегенцыі гораду. Пакуль што гісторыкі і архітэктары гораду чакаюць афіцыйнага адказу з Міністэрства культуры.
Гутарыў Яўген Скрабец, Радыё Рацыя, Берасце.






Каментары
Dalou Skrabca