Вучні і педагагічны калектыў комплекса спецыяльных школ № 4 у Гайнаўцы атрымалі ўзнагароды за першае месца ў агульнапольскім мастацкім конкурсе „Экалагічны клас са сноў”.
Галоўнай узнагародай конкурса быў камплект мультымедыйнай апаратуры для школы, а таксама электронныя дапаможнік для вучняў.
Узнагароджаная праца па словах аднаго з сябраў журы, прадстаўніка кампаніі „НОБО” ў Польшчы Міхала Бярнацкага адразу вылучылася сярод вялікай колькасці іншых тэхнікай і дакладнасцю выканання, а таксама неардынарнасцю задумы:
– У ёй была ўражальная тэхніка, якая зразу прыцягнула ўвагу сябраў журы ў час нарады. Разглядаючы вялікую колькасць працаў, можна заўважыць, што шмат якія падобныя да сябе. Калі ж ідзе пра гэтую адну працу, дык трэба сказаць, што яна абсалютна адметная і непаўторная з увагі на ўяву, тэхніку і дакладнасць выканання.
Апрача апаратуры, вучні школы супольна з прадстаўнікамі арганізатараў конкурса пасадзілі ў гарадскім парку на памятку перамогі пяць дрэваў розных відаў.


Радыё Рацыя






Каментары