Датэрміновае галасаванне – магчымасць для фальсіфікацыйЧацвёрты дзень у Беларусі ідзе датэрміновае галасаванне. Іменна пад час гэтага галасавання адбываюцца асноўныя фальсіфікацыі, лічыць кандыдат у дэпутаты Брэсцкага абласнога савета ад партыі БНФ Уладзімір Вялічкін. Але ён цвёрда ўпэўнены, што апазіцыі ад выбараў адмаўляцца не трэба.
Апошняе выпраўленне: 23.04.2010 17:22
Улада праз смс агітуе за датэрміновае галасаваннеГродзенскія ўлады з дапамогай мабільнага аператара сувязі МТС спрабуюць прыцягнуць жыхароў Прынямоння да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў.
Апошняе выпраўленне: 23.04.2010 17:24
За паштоўкі – у міліцыюСупрацоўнікі міліцыі затрымалі ў Ваўкавыску сябру Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віталя Гуляка, які распаўсюджваў сярод жыхароў паштоўкі грамадскай кампаніі „Гавары праўду”. Яго прывезлі ў раённы аддзел унутраных спраў, дзе канфіскавалі больш шасцісот паштовак, узялі тлумачэнні і прынцыпова пратрымалі прадугледжаныя заканадаўствам тры гадзіны.
Апошняе выпраўленне: 23.04.2010 17:49
Горад Ліда хоча здзівіць гасцей адбудаваным замкам ГедымінаАпошняе выпраўленне: 23.04.2010 16:23
Гайнаўскія вучні перамаглі ў мастацкім конкурсеВучні і педагагічны калектыў комплекса спецыяльных школ № 4 у Гайнаўцы атрымалі ўзнагароды за першае месца ў агульнапольскім мастацкім конкурсе „Экалагічны клас са сноў”.
Апошняе выпраўленне: 23.04.2010 16:06
Дзяніса Садоўскага другі раз збіраліся зняць з выбараўКандыдата ў дэпутаты Мінскага гарсавету ад БХД зноў выклікалі на паседжанне раённай выбарчай камісіі. Па выніках паседжання камісіі яе старшыня паведаміла Дзянісу Садоўскаму, што рашэнне аб зняцці яго з выбараў сёння прынятае не было, аднак сябры камісіі пакінулі гэта права за сабою аж да апошняга дня выбарчай кампаніі ў сувязі з тым, што па іх інфармацыі кандыдат нібыта парушыў выбарчае заканадаўства.
Апошняе выпраўленне: 23.04.2010 17:24
Конкурс Радыё Рацыя для вучняў з Ягуштова20 вучняў комплексу школаў у Ягуштове прымалі ўдзел у конкурсе ведаў аб Радыё Рацыя. Дзе можна слухаць перадачы нашага радыё, на якіх хвалях вяшчае Радыё Рацыя ды іншыя пытанні звязаныя з перадачамі радыё – на гэтыя ды іншыя пытанні адказывалі удзельнікі конкурсу.
Апошняе выпраўленне: 23.04.2010 13:40
Выбары без канкурэнцыіАдметнасцю сёлетніх выбараў у мясцовыя саветы на Гродзеншчыне з’яўляецца адсутнасць канкурэнцыі. Аб гэтым сведчаць афіцыйныя лічбы абласной выбарчай камісіі. На шэсцьдзесят дэпутацкіх мандадаў у Гродзенскі абласны савет прэтэндуе 86 чалавек.
Апошняе выпраўленне: 23.04.2010 12:55
КДБ цісне на кандыдатаў ад Руху „За Свабоду”Услед за актівістам з Мастоў Алесем Зарэмбюком, пертрус ва ўласнай кватэры быў зроблены і ў кандыдата ў дэпутаты ад Руху „За Свабоду” з Бярозаўкі Сяргея Трафімчыка. Ператрус, які доўжыўся каля трох гадзін праводзілі супрацоўнікі Упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці - Паршынцаў, Шэўчык і Антонаў.
Апошняе выпраўленне: 23.04.2010 17:50
Дзяржаўны рэсурс у падтрымку кандыдатаў ад уладыНа Гродзеншчыне актыўна выкарыстоўваюцца дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі з мэтай агітацыі выбарцаў за кандыдатаў ад улады.
На старонках абласной газэты “Гарадзенская праўда” з’явіліся звароты прадстаўнікоў ветэранскіх арганізацый, праўладных палітычных партый і прафсаюзаў з заклікам да выбарцаў аддаць галасы за кандыдатаў ад улады.
Апошняе выпраўленне: 23.04.2010 09:53
У Лідзе адкрылася выстава Часлава ТумелевічаУ лідскім гісторыка-мастацкім музеі адкрылася для наведвальнікаў выстава твораў польскага мастака-графіка Часлава Тумелевіча. Адметна, што мастак нарадзіўся ў Лідзе, адкуль пасля пераехаля яго сям’я ў польскі горад Гданьск.
Апошняе выпраўленне: 22.04.2010 21:18
У Беластоку працягваюцца „Іспанскія дні”Прагляды фільмаў, канцэрты, а нават кулінарныя абучэнні – гэта прапанова Іспанскіх дзён, якія на гэтым тыдні праходзяць у Беластоку.
Апошняе выпраўленне: 22.04.2010 19:51
Велапрабег на гадавіну Грунвальдскай бітвыМіжнародным велапрабегам адзначаць святкаванні 600-годдзя Грунвальдскай бітвы аматары адпачынку на двух калёсах з Гайнаўшчыны і Брэстчыны.
Апошняе выпраўленне: 21.04.2010 17:59
Дафінансаванні лакальнай дзейнасці на ГайнаўшчынеДа канца месяца можна падаваць заяўкі на дафінансаванне праектаў у межах праграмы „Дзейнічай лакальна 7”. Арганізацыяй, якія прымае заяўкі і выдзяляе грошы, з’яўляецца еўрарэгіён Белавежская пушча.
Апошняе выпраўленне: 21.04.2010 17:58
Беласток развітаўся з Юстынай МанюшкаУ апошні шлях Юстыну Манюшка правялі, між іншых, вучні і настаўнікі трэцяга ліцэя ў Беластоку, вучаніцай якога раней была загінуўшая 25-гадовая сцюардэса прэзідэнцкага самалёта, які разбіўся пад Смаленскам 10 красавіка.
Апошняе выпраўленне: 20.04.2010 16:08
|