23-12, 21:25

У Хойніках у металалом здалі заражаную гармату

У Хойніцкім пункце прыёму другаснай сыравіны РУП "Гомельдругмет" 16 снежня была знойдзена заражаная гармата часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-групе УКДБ па Гомельскай вобласці, савецкая 45-міліметровая гармата была разабрана, у яе ствале знаходзіўся артылерыйскі снарад. Сапёры абясшкодзілі снарад, супрацоўнікі КДБ устанаўліваюць асобы грамадзян, якія здалі выбухованебяспечны металалом, паведамляе БелаПАН.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя