16-03, 14:44

ВГС пакінуў у сіле рашэнне суда, які аштрафаваў ТАА "Палоніка" на чале з Анжалікай Борыс

16 сакавіка Вышэйшы гаспадарчы суд пакінуў у сіле рашэнне Гродзенскага абласнога гаспадарчага суда, які аштрафаваў ТАА "Палоніка", паведаміў БелаПАН адвакат Ігар Сазановіч. Гэтае таварыства ўзначальвае лідэр неафіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі Анжаліка Борыс.

У ВГС было абскарджана рашэнне Гродзенскага абласнога гаспадарчага суда, які 8 лютага аштрафаваў "Палоніку" за правядзенне культурных мерапрыемстваў без дазволу на 3,5 млн. рублёў з канфіскацыяй больш як 40,4 млн. рублёў, атрыманых у выніку гаспадарчай дзейнасці.

Паводле слоў Сазановіча, кіраўніцтва неафіцыйнага СПБ мае намер абскардзіць рашэнне ВГС ад 16 сакавіка старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда ў парадку надгляду.

Варта зазначыць, што 5 лютага суддзя Ленінскага раённага суда Гродна Наталля Козел аштрафавала "Палоніку" амаль на 72 млн. рублёў, а Борыс — на 4,2 млн. рублёў.

Як паведаміла БелаПАН Анжаліка Борыс, гэтае рашэнне таксама абскарджана ў Гродзенскім абласным судзе.

Пасля расколу Саюза палякаў у 2005 годзе прыхільнікі Борыс сталі выкарыстоўваць адзін з суб'ектаў гаспадарання ў Гродне для ажыццяўлення статутных задач аб'яднання, у тым ліку па навучанні польскай мове, арганізацыі канцэртаў, арэндзе памяшканняў і ўтрыманні шэрагу Дамоў польскіх. У 2008 годзе функцыі гэтага прадпрыемства перайшлі да "Палонікі". Сродкі, атрыманыя "Палонікай" ад польскага аб'яднання Wspolnota Polska у межах двухбаковага дагавора, падатковая інспекцыя Гродна палічыла гуманітарнай дапамогай і свае заключэнні накіравала ў суд.

У кіраўніцтве неафіцыйнага СПБ рашэнні судоў лічаць "супярэчлівымі, незаконнымі, якія патрабуюць адмены", бо сродкі, атрыманыя "Палонікай" ад Wspolnota Polska, раней абкладаліся падаткамі і не могуць лічыцца гуманітарнай дапамогай. На думку лідэраў грамадскага аб'яднання, санкцыі супраць "Палонікі", якая легальна дзейнічае ў межах беларускага заканадаўства, пазбавяць незарэгістраваны Саюз палякаў на Беларусі магчымасці ажыццяўляць не толькі грамадска-палітычную, але і гаспадарчую дзейнасць, паведамляе БелаПАН

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя