Увечары 15 сакавіка асобы ў штацкім ужо ламіліся ў дзверы кватэры, дзе жыве фатограф "Нашай Нівы" Юлія Дарашкевіч. Яе муж ім не адамкнуў.
Пасля паўгадзіннай аблогі яны рэціраваліся, пасля таго як фотажурналістка ў тэлефонннай размове паабяцала інспектару Саладуну, што заўтра з'явіцца да яго з адвакатам.
Ёсць інфармацыя, што на 24 сакавіка прызначаны працэс аб нанясенні ёю цялесных пашкоджанняў міліцыянту.
Гаворка пра падзеі 16 лютага. Юлію Дарашкевіч затрымалі, калі яна здымала акцыю салідарнасці з палітвязнямі на Кастрычніцкай плошчы. Тады прапаршчык Ігнацьеў забраў у яе журналісцкае пасведчанне, а іншы чалавек у цывільным (не прадставіўся) адвёў яе ў аўтобус, зазначыўшы, што журналістка нібыта ўдарыла яго.
У той вечар фотакарэспандэнтку адпусцілі без складання пратакола. Цяпер справа ўсплыла. Міліцыянты прыходзілі да бацькоў мужа фотакарэспандэнткі, шукалі яе. І паведамілі, што 24 сакавіка мае адбыцца суд па справе аб нанясенні ёй цялесных пашкоджанняў міліцыянту. Звяртае ўвагу дата: за дзень да Дня Волі, паведамля "Наша Ніва".






Каментары