У Брэсцкім педагагічным універсітэце імя Пушкіна прайшла 14-я рэспубліканская навуковая канферэнцыя прысвечаная актуальным пытанням нямецкай філалогіі і методыкі выкладання замежных моваў.
У канферэнцыі прынялі ўдзел выкладчыкі Кіеўскага дзяржаўнага універсітэта, Полацкага дзяржаўнага універсітэта ды Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта. Удзельнікі разгледзелі пытанні па мяжы развіцця сучаснай навукі і адукацыі, перспектыве развіцця модульных праграм і тэндэнцыі развіцця замежных моваў.
– Як у Беларусі ацэньваецца моўная практыка студэнтаў? Якія ёсць для гэтага крытэрыі? Да прыкладу, у Нямеччыне адзнака сумуецца па падрыхтоўчым семінары, адзнацы настаўніка, а таксама выніковаму дакладу ці навуковай працы. Са сваёй практыкі, магу сказаць, што выкладчыкі не могуць аб’ектыўна ацэньваць студэнта. Таму модульная адукацыя – адзін з крокаў да развіцця адукацыйнай сістэмы, – адзначыў дацэнт Р. Е. Піліпенка з Кіева.
Другою часткаю семінара стала праца студэнтаў, выкладчыкаў і гасцей канферэнцыі ў секцыях.
Аліса Майская, Радыё Рацыя






Каментары