Больш як 100 аўтамабіляў выстраіліся ў чаргу і спрабуюць перасячы пункт пропуску "Каменны Лог" на беларуска-літоўскай мяжы. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Аляксандр Цішчанка.
Утварэнне чаргі ў Дзяржпагранкамітэце тлумачаць тым, што на тры выхадныя дні многія беларускія грамадзяне хочуць выехаць на адпачынак у суседнюю Літву.
Для перасячэння мяжы Дзяржпагранкамітэт рэкамендуе ім пакарыстацца іншымі пунктамі пропуску — "Беняконі" і "Котлаўка".
Вялікая чарга з аўтамабіляў сёння раніцай таксама назіралася ў пункту пропуску "Новая Гута" на беларуска-ўкраінскай мяжы, паведамляе БелаПАН.






Каментары