01-07, 21:04

З 1 па 5 ліпеня метэаралагічныя назіранні ў Беларусі праводзяцца ў два разы часцей, чым звычайна

 У сувязі са святкаваннем Дня незалежнасці і 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з 1 па 5  ліпеня метэаралагічныя назіранні ў Беларусі праводзяцца ў два разы часцей, чым звычайна.

Як паведаміла БелаПАН прэс-сакратар Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Алена Пенязь, у адпаведнасці з загадам Мінпрыроды ў дні святаў метэаралагічныя назіранні арганізуюцца два разы на дзень — раніцай і вечарам. Звычайна гідраметэаралагічныя цэнтры збіраюць інфармацыю толькі раніцай.

Найбольш інтэнсіўны — пагадзінны — збор метэаралагічных даных пачаў весціся на базе Рэспубліканскага авіяцыйна-метэаралагічнага цэнтра 1 ліпеня ў 9.00 і будзе доўжыцца па 3 ліпеня, паведамляе БелаПАН.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя