30-06, 18:31

У гонар Маці Божай Будслаўскай

Ва ўрачыстасцях у гонар Маці Божай Будслаўскай, нябеснай апякункі Беларусі, якія адбудуцца 1—2 ліпеня ў вёсцы Будслаў Мядзельскага раёна,  чакаецца ўдзел каля 50 тысяч пілігрымаў з розных краін.

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Беларускай рымска-каталіцкай царквы ксёндз Аляксандр Амяльчэня, святыя імшы па-беларуску для пілігрымаў у Будслаўскім касцёле бернардзінаў правядуць біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін (1 ліпеня, 18.00) і мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч (1 ліпеня, 24.00), айцы бернардзіны (2 ліпеня, 6.00), новапрэзбітары (2 ліпеня, 8.30), апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі кардынал Казімір Свёнтэк (2 ліпеня, 10.30), а па-польску — біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч (2 ліпеня, 13.00).

Ва ўрачыстасцях чакаецца ўдзел усіх беларускіх біскупаў, а таксама апостальскага нунцыя на Беларусі арцыбіскупа Марціна Відавіча, паведамляе БелаПАН

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя