У Віцебскім абласным судзе, дзе сёння слухаецца крымінальная справа па абвінавачванні праваабаронцы Леаніда Свеціка абвешчаны гадзінны перапынак.
Разгляд крымінальнай справы пачаўся ў 10 гадзін раніцы з нечаканага інцыдэнту. Невядомы малады чалавек разгарнуў плакат з надпісам “КДБ – фашысты” і патлумачыў, што такім чынам выказвае свій пратэст супраць сфальсіфікаванай супрацоўнікамі мясцовага КДБ крымінальнай справы. Пасля гэтага ён пакінуў судовую залу.
Суддзя Галіна Урбановіч выдаліла з залы Вадзіма Баршчэўскага і Паўла Левінава, спасылаючыся на тое што актывісты празодзяць па справе сведкамі. Гэтая акалічнасць моцна здзівіла іх абоіх, паколькі пра свой статус яны даведаліся толькі пад час судовага працэсу.
Увогуле, сведкамі па справе праходзяць каля трыццаці чалавек. Амаль усе яны – журналісты недзяржаўных СМІ Віцебска і рэгіёна.
Паколькі некаторыя з пацярпелых, а менавіта Барыс Хамайда і Ян Таўпыга, звесткі пра свае асобы паведамілі на беларускай мове, суддзя прапанавала паслугі перакладчыка. Нягледзчы на тое, што ўдзельнікі судовага працэсу адмовіліся ад перакладу на беларускую мову, суддзя Урбановіч абвясціла перапынак.
Нагадаем, што Леаніда Сьвеціка вінавацяць у распальваньні расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасьці па ч.1 арт. 130 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь, паведамляе праваабарончы центр "Вясна"






Каментары