Прэзыдэнт Расеі Дзімітры Мядзьведзеў загадаў Газпраму вярнуць ад Украіны амаль 2,5 мільярда ейнай запазычанасьці за пастаўкі расейскага газу.
" З украінскім даўгом трэба канчаткова разабрацца і вярнуць яго у дабраахвотным альбо у прымусовым парадку, паколькі гэта прадугледжана двухбаковымі дамовамі" - адзначыў Мядзьведзеў на сустрэчы з кіраўніком Газпраму Аляксеем Мілерам.
Ён дадаў, што сума украінскай запазычанасці, гэта вялікія грошы для любой дзяржавы і любой кампаніі, у тым ліку такой як Газпрам.
Паводле Мядзьведзева, няма ніякага прагрэсу на перамвах з украінскім бокам наконт запазычанасьці Кіеву і таму няма упэўненасьці, ці Расеі удасца гэтыя грошы атрымаць. Расейскі прэзыдэнт дадаў, што перад новым годам сытуацыя ў свеце не самая простая маючы на ўвазе цэны на нафту і агульную фінансава-эканамічную сытуацыю у свеце, паведамляе РИА НОВОСТИ







Каментары