15 сакавіка кампанія velcom правяла маштабнае тэставанне UMTS-сеткі (3G) у Мінску і Гомелі.
Як паведамляе прэс-служба velcom, з 11.00 на экранах тэлефонаў абаненты кампаніі бачылі сімвал "3G", маглі рабіць званкі і карыстацца мабільным інтэрнетам.
Паводле інфармацыі тэхнічных спецыялістаў velcоm, планавае чатырохгадзіннае тэставанне прайшло паспяхова.
Як паведамлялася раней, velcom мае намер пачаць камерцыйную эксплуатацыю сеткі 3G у першым квартале 2010 года. Сетка трэцяга пакалення velcom будзе пабудавана на абсталяванні кампаніі Nokia Siemens Networks. Першапачаткова сетка будзе разгорнута ў Мінску, пасля гэтага прыйдзе ў абласныя і іншыя буйныя гарады краіны.
Зараз у Беларусі камерцыйную эксплуатацыю тэхналогіі 3G вядзе ЗАТ "БеСТ" (аператар life:)), паведамляе БелаПАН






Каментары