21-05, 21:35

Хакейны чэмпіянат свету 2015 года пройдзе ў Чэхіі

Чэмпіянат свету па хакеі 2015 года пройдзе ў чэшскіх гарадах Прага і Астрава. Кандыдатуру Чэхіі 21 мая падтрымалі 84 дэлегаты гадавога кангрэса ІІХФ, які праходзіць у Кёльне.

Другім прэтэндэнтам была Украіна (дзве арэны ў Кіеве), якая атрымала 22 галасы, паведамляе сайт ІІХФ.

У 2011 годзе сусветнае першынство пройдзе ў Славакіі (Браціслава і Кошыцэ), у 2012-м і 2013-м — у Швецыі (Стакгольм) і Фінляндыі (Хельсінкі ў 2012-м; горад правядзення другога ЧС будзе вызначаны пазней), у 2014-м — у Беларусі (Мінск).

На ЧС-2016 будуць прэтэндаваць Украіна, Данія і Славенія, паведамляе БелаПАН

Каментары

/ дадаць каментар /
14.09.2010

Re:

Аўтар: AprilNicholson24 | Статус: госць
People deserve wealthy life time and <a href="http://bestfinance-blog.com/topics/business-loans">business loans</a> or just secured loan can make it much better. Because people's freedom is based on money state.
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя