15-03, 11:35

Футбольны сезон пачаўся з паразы

Гарадзенскі "Нёман" прайграў у суботу ў першай гульні 1/4 Кубка Беларусі салігорскаму "Шахцёру". Перамогу госці вырвалі на апошніх хвілінах сустрэчы.

Лік у гульні на 14-й хв. адкрылі гарадзенцы. Прыгожы гол на рахунку Андрэя Горбача. У канцы сустрэчы "Шахцёр" вялікімі сіламі пайшоў у атаку і дамогся свайго. Спачатку на 87-й хв. ударам здалёк лік параўняў Гранькоў, а ўжо ў дададзеныя да гульні хвіліны трапным ударам вызначыўся і Сітко, усталяваўшы канчатковы лік на табло: 1-2 на карысць "Шахцёра".

Свой унёсак у і без таго гарачую атмасферу гульні зрабілі і гарадзенскія заўзятары, якія вывесілі "прывітальны" банэр Івану Дзянісевічу, які яшчэ летась гуляў за "Нёман", а зімой перайшоў у "Шахцёр". "Дзяні$eвіч! Цяпер ты НІХТО!" - хіба што такога прывітання адзін з лідэраў гарадзенцаў апошніх гадоў не заслужыў...

Сустрэча ў адказ пройдзе 17 сакавіка ў футбольным манежы ў Мінску. Для выхаду ў паўфінал Кубка краіны гарадзенцам трэба перамагаць з розніцай у два галы.

Перамога ў Кубку Беларусі дае "пуцёўку" ў еўрапейскія футбольныя турніры. Менавіта такая задача агучвалася кіраўніцтвам "Нёмана" напярэдадні новага сезону, паведамляе гарадзенскі Твой Стыль

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя