Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы ў залах завяршаецца ў Дахе (Катар).
Выдатна выступілі беларускія штурхальніцы ядра - Надзея Астапчук заваявала золата з вынікам 20 м 85 см, а яшчэ адна беларуска Наталля Міхневіч стала ўладальніцай бронзавага медаля, кінуўшы ядро на 20 м 42 см. Другое месца заняла Валеры Вілі з Новай Зеландыі, паказаўшы вынік 20 м 49 см.
Нагадаем, што ўчора уладальнікам срэбра ў мужчынскіх спаборніцтвах па штурханні ядра стаў муж Наталлі Міхневіч - Андрэй, які штурхнуў ядро на 21 м 68 см. Пераможцам, прычым у трэці раз на зімовых першынствах планеты, стаў амерыканец Крысціян Кантвелла - 21 м 83 см , бронза ў актыве нямецкага атлета Ральфа Бартелса - 21 м, 44 см. Наш Павел Лыжын з вынікам 20 м 67 см заняў 6-е месца.
У спаборніцтвах шматборцаў беларус Андрэй Краўчанка спыніўся за крок ад п'едэстала гонару, заняўшы 4-е месца.
Беларуска Наталля Карэйва заняла 10-е месца ў беге на 1500 метраў з вынікам 4 хв. 12,76 сек. А пераможцам у гэтым відзе праграмы стала Калкідан Гезахенье з Эфіопіі, якая паказала час 4 хв. 08,14 сек.
Наш бягун Максім Лынша не змог пераадолець паўфінальную стадыю бегу з бар'ерамі на 60 метраў, паказаўшы вынік 7,71 сек, паведамляе БелТА.






Каментары