14-03, 11:44

Азаранка выйшла ў трэці круг тэніснага турніру ў Індыян-Уэлсе

14 сакавіка. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (6-е месца ў рэйтынгу) выйшла ў трэці круг (1/16 фіналу) турніру ў Індыян-Уэлсе (ЗША) з агульным прызавым фондам 4,5 млн. долараў.

Cпартсменка стартавала з другога раўнда. 13 сакавіка яна перамагла аўстрыйку Зюбіле Бамер (47) — 6:1, 7:5. Сустрэча працягвалася амаль паўтары гадзіны. У другім сэце Азаранка вяла 4:2, але дазволіла саперніцы ненадоўга выйсці наперад — 5:4.

Цяпер беларуская спартсменка сустрэнецца з іспанкай Марыяй-Хасэ Марцінэс Санчэс (33). Гэта будзе іх першы вочны паядынак.

У першым крузе жаночага парнага разраду (1/16 фіналу) Дар'я Кустава (73) і Акгуль Аманмурадава з Узбекістана (44) выйгралі ў беларускага дуэта Вольга Гаварцова (53) / Таццяна Пучак (56) — 6:1, 1:6, 10:5 (тай-брэйк) і зараз будуць сапернічаць з наймацнейшай парай свету Кара Блэк (Зімбабвэ) / Лізель Хубер (ЗША), паведамляе БелаПАН.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя