У чацвер, 11 сакавіка, у Чылі адбыўся землятрус, сіла якога дасягала 7,2 магнітуд, паведамляе агенцтва Reuters. Эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся ў 180 кіламетрах паўднёва-заходней сталіцы краіны Сант'яга. Пра наступствы землятрусу інфармацыя пакуль не паступала.
Колькасць паўторных падземных штуршкоў, якія адбыліся на тэрыторыі Чылі пасля разбуральнага землятрусу 27 лютага, наблізілася ўжо да двух дзясяткаў. Аднак раней спецыялісты заявілі, што найболей моцныя з іх не з'яўляюцца так званымі "афтэршокамі", а ўяўляюць сабою самастойныя землятрусы, паведамляе lenta.ru






Каментары
YBidiewlAHjzk