03-08, 17:19

Tour de Pologne ў Беластоку

Любіцелі велагонкі ў нашым рэгёне могуць сёння падтрымліваць удзельнікаў Tour de Pologne. Другі этап гэтага прэстыжнага спаборніцтва пачаўся сёння ў Сэроцку, а завершыцца ў Беластоку.  Удзельнікі велагонкі пераедуць сёння амаль 220 кіламетраў. Барацьба за перамогу ў сённяшнім этапе гонкі адбудзецца на кругах у Беластоку. Веласіпедысты пераедуць вуліцамі: Міцкевіча, Рынак Касцюшкі, Ліповай, Алеяй Пілсудскага, Браніцкага і Мілоша.  

У жолтай майцы лідэра едзе Борутбозіць, які перамог у першым этапе ў Варшаве. Ці Славэнец захавае яе будзе вядома а 18-ай гадзіне польскага часу. У сувязі з велагонкай Tour de Pologne закрытыя вуліцы, якой вядзе маршрут гонкі і сарганізаваныя аб’езды.

Анна Шайкоўская, Радыё Рацыя.

 

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя