03-08, 11:31

Развітанне з Юрыем Курненіным пройдзе сёння на стадыёне "Дынама"

Развітанне з вядомым беларускім футбалістам і трэнерам Юрыем Курненіным адбудзецца сёння на менскім стадыёне "Дынама". Жалобная цырымонія пачнецца апоўдні, паведамілі ў асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".

Юрый Курненін памёр 30 ліпеня ва ўзросце 55 гадоў. Будучы іграком, ён у складзе менскага станавіўся чэмпіёнам (1982 год) і бронзавым прызёрам (1983) чэмпіянату СССР. Пасля завяршэння ігравой кар'еры Юрый Курненін стаў трэнерам і працаваў у віцебскім КІМе, брэсцкім і менскім "Дынама", салігорскім "Шахцёры", расійскім "Чарнаморцы" (Новарасійск), аманскім "Аль-Ахлі" (Маскат). Акрамя таго, трэніраваў зборную Сірыі і ўваходзіў у трэнерскі штаб нацыянальнай зборнай Беларусі. З 2006 года ён быў галоўным трэнерам маладзёжнай зборнай, якую ў 2009 годзе вывеў у фінальны этап першынства Еўропы, паведамляе БЕЛТА.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя