У Брэсце 9—12 красавіка праходзіць Кубак Беларусі па турысцка-прыкладным мнагаборстве ў тэхніцы горна-пешаходнага турызму.
Як паведаміў БелаПАН галоўны суддзя спаборніцтваў Уладзімір Абрамчык, у іх бяруць удзел сем каманд (па 10 чалавек у кожнай), якія прадстаўляюць усе вобласці Беларусі і Мінск.
9 красавіка ў зялёнай зоне на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці спартсмены змагаліся ў асабістым заліку на доўгай дыстанцыі. 10 красавіка на скаладроме на тэрыторыі форта "Валынка" праходзяць асабістыя і камандныя спаборніцтвы на кароткай дыстанцыі, 11 красавіка ў лясным масіве недалёка ад вёскі Тэльмы Брэсцкага раёна пройдуць камандныя спаборніцтвы на доўгай дыстанцыі. Вынікі спаборніцтваў будуць падведзены 12 красавіка.
"Па першым дні складана гаварыць аб тым, у якой каманды больш шансаў стаць уладальнікам Кубка. Вынікі асабістых спаборніцтваў на доўгай дыстанцыі стануць вядомыя сёння ў другой палове дня, — зазначыў У.Абрамчык. — Але ў цэлым узровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў каманд вышэйшы, чым летась".
У 2008 годзе ўладальнікам Кубка Беларусі па турысцка-прыкладным мнагаборстве ў тэхніцы горна-пешаходнага турызму стала каманда Віцебскай вобласці, другое месца заняла Магілёўская вобласць, трэцяе — Брэсцкая, паведамляе БелаПАН






Каментары