18-12, 18:00

Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ

Напэўна, рэгістрацыю Мін’юстам Руху за Свабоду некаторыя мясцовыя чыноўнікі зразумелі, як каманду да дзеяння ў падобных выпадках. У чацвер, пасля году змагання, была зарэгістраваная Гомельская абласная структура Партыі БНФ, паведаміў «НН» намеснік старшыні арганізацыі Юрась Губарэвіч.

«Справа з рэгістрацыяй цягнулася ад студзеня. Дакументы падаваліся неаднаразова, але ў аблвыканкаме знаходзілі нейкія прычыны, каб адмовіць у рэгістрацыі, то пратакол мы нібыта няправільна склалі, то коску не там паставілі. А вось сёння патэлефанавалі і паведамілі, што ўсё ў парадку, і структура зарэгістраваная. Юрыдычны адрас будзе цяпер знаходзіцца ў Жлобіне», — сказаў старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Валер Пуціцкі, паведамляе Наша Ніва.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя