У горадзе адкрыўся першы i адзiны ў нашай краiне Музей энергазберажэння. Iнiцыятарам i стваральнiкам яго стала ўпраўленне адукацыi аблвыканкома. У зборы каля 120 унiкальных экспанатаў i цiкавых дакументаў актыўны ўдзел прынялi вучнi i педагогi школ Гомельшчыны, iх бацькi. Як адзначыла начальнiк упраўлення Марына Бондар, iмпульсам для стварэння музея, якi павiнен стаць iнфармацыйна-адукацыйным цэнтрам у рэгiёне ў вырашэннi праблем энергазберажэння, стала Дырэктыва № 3 Прэзiдэнта Беларусi.
У трох музейных залах наведвальнiкi могуць прасачыць эвалюцыю выкарыстання электраасвятляльных прыбораў. Сярод найбольш цiкавых з iх – падсвечнiк, што некалi належаў княгiнi Iрыне Паскевiч, лучына, якой карысталiся нашы продкi, шахцёрскi лiхтар з iскратушыцелем, пакiнуты пры адступленнi з беларускай тэрыторыi немцаў. Аб тым, што эканомiя энерганосьбiтаў была актуальнай i ў даўно мiнулыя часы, раскажа наведвальнiкам знойдзены стары даведнiк аб нормах спажывання газы ў газавых лямпах, датаваны пачаткам ХIХ стагоддзя.
У адной з залаў музея – мiжнародныя i нацыянальныя пастановы i заканадаўчыя акты, што тычацца пытанняў энергазберажэння, а таксама новыя нетрадыцыйныя распрацоўкi крынiц энергii, энергазберагаючыя праекты навучэнцаў. Сярод такiх – аўтаматыка, што выключае асвятленне на лесвiчных пляцоўках пры адсутнасцi там людзей. Як сцвярджаюць кiраўнiк адукацыйнай галiны рэгiёна Марына Бондар, а таксама дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасцi Дзяржстандарту Леанiд Шэнец, музейная ўстанова, несумненна, паслужыць як актывiзацыi пошуку дадатковых рэзерваў энергаэканомii, так i распрацоўцы энергазберагаючых тэхналогiй, паведамляе Рэспубліка







Каментары