20-11, 19:05

У Кобрынскім раёне ўзбуджана крымінальная справа па факту забойства лася

Як паведаміў Радыё Рацыя начальнік аператыўнага аддзела, старэйшы дзяржінспектар абласной інспекцыі аховы жывёл Зміцер Мурын, браканьерамі нанесены ўрон дзяржаве на 95 базавых велічынь, альбо больш, чым на 3 млн. рублёў.

Па арт.282 ч. 1 Крымінальнага кодэкса, за нанясенне урону ў асабліва буйных памерах па  рашэнню суда злачынцы караюцца штрафам альбо папраўчымі работамі на тэрмін да 2 гадоў, ці арыштам да 6 месяцаў. Паляванне адбывалася без дазволу, без дакументаў і без ліцэнзіі.

На Берасцейшчыне не сціхае абурэнне адносна гэтага здарэння. Ва весь голас людзі наэываюць пафамільна вінаватых. Гэта чыноўнікі як рэспубліанскага значэння, так і раённага.

Радыё Рацыя паспрабавала высветліць у праваахоўных органаў хоць што-небудзь пра гэтую справу, але ахоўнікі парадку, пачынаючы з Кобрынскага РАУС і заканчваючы абласной прэс-службай, захоўваюць маўчанне.

Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя