20-11, 17:56

У Гомельскай вобласці звольнілі за п'янства за рулём 15 міліцыянтаў

І гэта толькі з пачатку 2008 года. За аналагічны перыяд мінулага года п'янымі за рулём былі затрыманыя, а затым звольненыя з органаў унутраных справаў 23 міліцыянты.

Аб гэтым паведамілі у падраздзяленні «Маланка» УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

Дарэчы, супрацоўнікі падраздзялення адзначылі, што сёлета п'яныя міліцыянты не здзяйснялі наездаў на пешаходаў з траўмамі ці смяротным зыходам.

Паводле інфармацыі «Маланкі», апошняга п'янага міліцыянера, прапаршчыка, затрымалі 16 лістапада прыкладна ў 21.50 у Гомелі. Даставілі на агляд, лекары канстатавалі: праміле ў крыві больш за норму.

Супрацоўнікі ДАІ падкрэсліваюць: за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане ўсе працаўнікі праваахоўных структураў адназначна былі звольненыя з працы, паведамляе Хартыя'97.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя