11-09, 15:30

Рух на некаторых вуліцах Мінска ў Дзень горада будзе закрыты

Рух на некаторых вуліцах Мінска ў Дзень горада будзе закрыты або часткова абмежаваны. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі сталіцы.

Так, у сувязі з правядзеннем 13 верасня ў Мінску мерапрыемстваў, прысвечаных Дню горада, з 10:00 да 17:00 гадзін закрываецца рух транспарту па вул. Леніна (ад пр. Незалежнасці да пл. Свабоды), пл. Свабоды, пр. Пераможцаў, пр. Машэрава (ад пр. Пераможцаў да вул. Даўмана).

З 21:30 да 22:30 гадзін часткова абмяжоўваецца рух транспарту па пр. Пераможцаў і пр. Машэрава ў раёне стэлы "Мінск - горад-герой".

Дзяржаўтаінспекцыя просіць прабачэння за часовыя нязручнасці і рэкамендуе вадзіцелям выключыць са свайго маршруту гэтыя ўчасткі вулічна-дарожнай сеткі, а таксама, па магчымасці, карыстацца грамадскім транспартам, паведамляе БЕЛТА

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя