04-09, 13:03

"Беларусьфільм" будуць рэканструяваць літоўцы

Літоўскія будаўнікі гатовы ўдзельнічаць у рэканструкцыі стадыёна "Трактар" і кінастудыі "Беларусьфільм". Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на нарадзе па пытаннях павышэння эфектыўнасці работы праектных арганізацый і спрашчэння тэхнічных нарматыўна-прававых актаў у галіне будаўніцтва, якое праходзіць сёння ў Мінску ў навукова-праектным РУП "БелНДІ горадабудаўніцтва".

Сяргей Сідорскі сказаў, што гэта пытанне ён абмяркоўваў на нядаўняй сустрэчы ў Літве з прэм'ер-міністрам гэтай краіны. Паводле слоў кіраўніка беларускага ўрада, літоўскія будаўнікі гатовы ў кожны з гэтых праектаў інвесціраваць па $500 млн.

Як адзначыў прэм'ер-міністр, у Беларусі створана дастаткова шырокая нарматыўна-прававая база па прыцягненню замежных інвестараў у будаўнічыя аб'екты, але на шляху да сумеснай работы стаяць чыноўніцкія перашкоды, якія не даюць магчымасці рэалізоўваць праекты.

Сяргей Сідорскі, звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады, сказаў: "Сёння неабходна называць канкрэтныя праблемы, якія перашкаджаюць эфектыўна працаваць галіне. Мы не павінны гаварыць аб агульных падыходах, патрэбны дыялог і канкрэтныя прапановы, як выканаць работу і атрымаць вынік".

Прэм'ер-міністр падкрэсліў неабходнасць мінімізаваць прэтэнзіі заказчыкаў і інвестараў да праекціроўшчыкаў і будаўнікоў, паведамляе БЕЛТА

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя