26-08, 10:23

Затрыманы гандляры "зелля"

У Полацку 22-гадовы беспрацоўны прапанаваў набыць другому беспрацоўнаму 60 таблетак экстазі. Пры гэтым падмануў яго, i як кажуць, махлярскiм шляхам завалодаў 400 доларамi ЗША. У дачыненнi да гандляра экстазi ўзбуджана крымiнальная справа.

А ў Вiцебску прама на вулiцы мiлiцыянеры пад вечар затрымалi раней судзiмага грамадзянiна, пры якiм было больш як 1,2 кiлаграма наркотыку — макавай саломкi. Узбуджана крымiнальная справа, паведамляе Звязда.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя