21-05, 10:13

У Мінску за 20 дзён мая выпалі дзве месячныя нормы ападкаў

У беларускай сталіцы за 20 дзён мая выпала 114 мм ападкаў, амаль дзве месячныя нормы. Гэта рэкорд па суме выпаўшых ападкаў у бягучым годзе, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

Май выдаўся асабліва дажджлівым у большасці раёнаў Мінскай і Брэсцкай абласцей, а таксама на ўсходзе Віцебскай вобласці. У гэтых рэгіёнах сумарная колькасць ападкаў за мінулы перыяд дасягае 75-100 мм, што адпавядае 1,5-месячнай норме.

Разам з тым Балканскі цыклон, які прынёс паводкі ў краіны Еўропы, не акажа ўплыву на фарміраванне надвор'я ў Беларусі, запэўніла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, абвяргаючы тым самым інфармацыю некаторых СМІ, што такі цыклон гэтымі днямі чакаюць у Беларусі.

Паводле даных спецыяліста, цяпер над Беларуссю ўзмацніў свой уплыў Скандынаўскі цыклон, а паветраныя масы ў нашу краіну паступаюць з еўрапейскай часткі Расіі. Вільготнае паветра з Балкан адціснута на Украіну. Таму ў пятніцу, 21 мая, і ў суботу, 22 мая, у Беларусі будзе пераважаць малавоблачнае і без ападкаў надвор'е. Толькі ў суботу ў Гродзенскай і Віцебскай абласцях магчымы лакальныя дажджы і навальніцы. У нядзелю, 23 мая, вільготныя паветраныя масы, што паступаюць з Балтыйскага мора, прынясуць непрацяглыя дажджы ў многія раёны рэспублікі, паведамляе БЕЛТА

Каментары

/ дадаць каментар /
31.12.2011

CensPAfaKlvrjxtUqtM

Аўтар: PWBtumuSfiVlls | Статус: госць
RZVJzo , , [link=http://ndvgrwpojcxl.com/]ndvgrwpojcxl[/link], http://rwhfuqxzfpqe.com/
30.12.2011

onbzTOwQ

Аўтар: WbIERQdYBZc | Статус: госць
jOH0s3 <a href="http://vbftostwpvrk.com/">vbftostwpvrk</a>
28.12.2011

QaECxXQWtw

Аўтар: bhZWHgYYroWwQnsz | Статус: госць
Information is power and now I'm a !@#$ing dicttaor.
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя