31-08, 12:03

Выпускнікоў будзе больш

Больш за 115 тысяч дзяцей заўтра сядуць за парты на Гродзеншчыне

Сёлета ў школы прыйдуць 18287 першакласнікаў, 28355 школьнікаў у канцы навучальнага года атрымаюць базавую адукацыю. Базавую школу скончаць на 15 тысяч дзевяцікласнікаў больш, чым у мінулым годзе.

Выпускнікоў адзінаццатых класаў будзе 10 тысяч 977. Гэта таксама больш, чым летась, але толькі на 195 чалавек, пры гэтым у вобласці будзе функцыянаваць 477 адзінаццатых штрыхкласаў.

Усяго на Гродзеншчыне 810 установаў адукацыі. Сярод іх 15 пачатковых, 100 базавых, 273 сярэдніх школ, 36 гімназій, 3 ліцэя.

Напярэдадні новага навучальнага года ў вобласці было ліквідавана 15 малакамплектных школ, былых навучэнцаў якіх будуць вазіць у бліжэйшыя навучальныя ўстановы, паведамляе гарадзенскі Твой Стыль

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя