Выратавальнікі не будуць выязджаць па выкліках гродзенцаў, у жытле якіх пасяліліся гэтыя насякомыя. Адпаведнае распараджэнне выдала Міністэрства па надзвычайных становішчах.
Аднак ахвяры восаў не застануцца з праблемай сам насам: яны могуць атрымаць рэкамендацыі спецыяліста па тэлефоне.
Каб пазбавіцца ад небяспечных “суседзяў” выратавальнікі прапануюць просты рэцэпт - у паўлітровую банку варэння дадаць інсектыцыд “Каратэ” і пакінуць пачастунак побач з гняздом.
За лета гродзенскія выратавальнікі 14 разоў выязджалі на ліквідацыю асіных гнёздаў у бальніцы, школы і дзіцячыя садкі, паведамляе гарадзенскі Твой Стыль






Каментары