3 ліпеня ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі адкрылася пасля рэканструкцыі Лебядзіная сажалка.
Рэканструкцыя Лебядзінай сажалкі праходзіла па распараджэнні Гомельскага аблвыканкама. Работы ўключалі ўстаноўку чатырох плавальных фантанаў, устройства воднага каскада, стварэнне альпійскай горкі і выраб двух домікаў для лебедзяў.
Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Гомельскага аблвыканкама, сродкі для рэканструкцыі паступалі з рэспубліканскага і абласнога бюджэту. У 2008 годзе было выдзелена амаль 2,5 млрд. рублёў, у 2009 годзе — больш як 2 млрд. 200 млн.
Лебядзіная сажалка была створана князем Іванам Паскевічам у 1849 годзе на месцы прыроднага яру Гамяюк, дзе раней працякаў аднайменны ручай. Наступныя гаспадары запусцілі ў сажалку лебедзяў, а на беразе ўстанавілі альтанкі і лаўкі. У савецкі час вадаём перыядычна чысцілі, але не рэканструявалі, паведамляе БелаПАН.






Каментары