Прэм'ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін выступае за пашырэнне Мытнага саюза і далучэнне да яго іншых членаў ЕўрАзЭС. Пра гэта ён заявіў 21 мая на пасяджэнні Савета ЕўрАзЭС на ўзроўні кіраўнікоў урадаў у Санкт-Пецярбургу.
- Наколькі я ведаю, няма ні аднаго члена ЕўрАзЭС, які б не хацеў далучыцца да работы Мытнага саюза. Мы будзем працаваць з вамі ў гэтым кірунку, — сказаў Пуцін, звяртаючыся да ўдзельнікаў пасяджэння.
У Мытны саюз уваходзяць Расія, Беларусь і Казахстан. У ЕўрАзЭС уваходзяць таксама Кыргызстан і Таджыкістан. Краінамі-назіральнікамі з'яўляюцца Арменія, Малдавія і Украіна.
Пуцін нагадаў, што ў 2011 годзе Расія, Беларусь і Казахстан пяройдуць на больш глыбокі ўзровень інтэграцыі, маючы на ўвазе стварэнне адзінай эканамічнай прасторы на тэрыторыі дзяржаў — членаў Мытнага саюза. "Гэта будзе тая база, якая дазволіць усё ЕўрАзЭС падняць паступова да гэтага ўзроўню", — цытуе расійскага прэм'ера РІА Новости.
Нагадаем, 21 мая ў Санкт-Пецярбургу праходзяць пасяджэнні саветаў кіраўнікоў урадаў краін СНД, ЕўрАзЭС і Мытнага саюза, паведамляе БелаПАН






Каментары
eUTXKHESiEHVt
VuvLkRITghCUMUmdvO