16-03, 10:10

Амбасаду Польшчы ў Беларусі пазбавілі маёмасці

Суд Валожынскага раёна адмовіўся разглядаць пазоў амбасады Польшчы ў Беларусі аб вяртанні яе маёмасці, што знаходзіцца ў Доме польскім у пасёлку Івянец.

Пра гэта паведаміла БелаПАН старшыня Івянецкай арганізацыі неафіцыйнага Саюза палякаў у Беларусі Тэрэза Собаль.

Паводле яе слоў, гаворка ідзе аб вяртанні дыпмісіі мэблі і дываноў, перададзеных у карыстанне першаснай структуры грамадскага аб'яднання пасля яго расколу ў 2005 годзе.

У інтэрв'ю БелаПАН прэс-сакратар амбасады Польшчы Павал Марчук выказаў надзею, што просьба дыпмісіі будзе ўлічана незалежным судом і ён прыме законнае рашэнне.

Нагадаем, на Дом польскі ў Івянцы прэтэндуюць два крылы Саюза палякаў у Беларусі - афіцыйнае, прызнаная беларускімі ўладамі, і незарэгістраваная, якое падтрымліваюць улады Польшчы на чале з Анжалікай Борыс. 8 лютага судовыя выканаўцы зрабілі вопіс маёмасці Дома польскага, выправадзілі з будынка актывістаў неафіцыйнага СПБ.

Сваім рашэннем ад 17 лютага суд Валожынскага раёна абавязаў Тэрэзу Собаль вызваліць самавольна Дом польскі ў Івянцы, а 11 сакавіка калегія па грамадзянскіх справах Мінскага абласнога суда пакінула ў сіле гэтае рашэнне, паведамляе Хартыя'97.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя