30-06, 17:50

Лукашэнка памілаваў Зельцэра

30 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні амерыканскага грамадзяніна Эмануіла Зельцэра. Гэтую інфармацыю БелаПАН пацвердзіў кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Беларусі Павел Лёгкі.

30 чэрвеня амерыканскі сенатар Бенджамін Кардэн расказаў журналістам у Менску, што падчас сустрэчы Аляксандр Лукашэнка паабяцаў вызваліць зняволенага Эмануіла Зельцэра. "Мы падкрэслілі, што неадкладнае вызваленне Зельцэра неабходна з меркаванняў гуманнасці. Прэзідэнт адзначыў, што гэта можа быць зроблена ўжо сёння. Спадзяемся, што гэта адбудзецца да канца дня", — сказаў Кардэн.

Адвакат Зельцэра Дзмітрый Гарачка гэтым часам знаходзіцца ў калоніі № 15 Магілёва, дзе адбывае пакаранне яго падабаронны. Адміністрацыя калоніі, паводле яго слоў, не мае ніякай інфармацыі аб вызваленні Зельцэра, паведамляе БелаПАН

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя