16-10, 04:19

Беларускія вернікі здзейсьнілі паломніцтва ў Ватыкан

15 кастрычніка група беларускіх вернікаў — католікаў і праваслаўных — вярнулася з паломніцтва да месца пахавання святога Юзафата Кунцэвіча ў Ватыкане. Падарожжа было арганізавана Віцебскай дыяцэзіяй, кіраўніком групы выступіў ксёндз Вячаслаў Барок.

З пачатку 2008 года гэта ўжо чацвёртае паломніцтва да месца пахавання святога Юзафата Кунцэвіча. За гэты час Рым і Ватыкан наведалі больш за 220 беларусаў з розных гарадоў і дыяцэзій краіны.

Апошняе сёлета падарожжа вернікаў пачалося з наведвання кляштара ў польскім Чэнстахове, дзе захоўваецца абраз Маці Божай Чэнстахоўскай, заступніцы Польшчы. Беларускія вернікі пабывалі ў саборы Святога Стэфана ў Вене, правялі экскурсію па сталіцы Аўстрыі. Паломнікі ўзялі ўдзел у набажэнстве ў Ватыкане, памаліліся каля магілы святога Юзафата Кунцэвіча, пабывалі ля месца пахавання святога апостала Паўла, азнаёміліся са славутасцямі Рыма. Яны таксама пабывалі ў Венецыі, дзе мелі магчымасць узяць удзел у набажэнстве ў саборы Святога Марка.

Як паведаміў у інтэрв'ю ксёндз Вячаслаў Барок, ідэя паломніцтва да месца пахавання святога Юзафата Кунцэвіча ў Віцебскай дыяцэзіі нарадзілася ў пачатку гэтага года. Паводле яго слоў, дыяцэзія выступае арганізатарам паломніцтва невыпадкова — Юзафат Кунцэвіч служыў у Полацку і прыняў пакутніцкую смерць у Віцебску. В.Барок зазначыў, што такія паломніцтвы павінны стаць добрай традыцыяй Віцебскай дыяцэзіі, паведамляе БелаПАН.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя