27-08, 10:53

"Ляпис Трубецкой": "Маніфест" для Вiцебска

Упершыню за апошнiя некалькi гадоў "Ляпис Трубецкой" прадставiць свой новы альбом спачатку на радзiме, i толькi потым — у Расii. 14 кастрычнiка ў Летнiм амфiтэатры Вiцебска адбудзецца вялiкi сольны канцэрт гурта, дзе слухачы змогуць пачуць амаль цалкам альбом "Манiфест".

Запiсаная пласцiнка была ў Кiеве, як i яе папярэднiк, "Капiтал", цяпер знаходзiцца на стадыi звядзення. Хутчэй за ўсё, у альбом трапяць 12 песень, у тым лiку дзве беларускамоўныя — "Зорачкi" i "Belarus Freedom". Як прызнаюцца самi музыканты, выхад альбома спачатку планаваўся на 2009 год, аднак, паколькi ўсё атрымалася значна раней, яны вырашылi не тармазiць падзеi. Дарэчы, у продаж "Манiфест" трапiць прыкладна ў сярэдзiне кастрычнiка, таму беларусы змогуць ацанiць альбом прыкладна на месяц раней, чым жыхары iншых краiн. Адразу пасля канцэрта ў Вiцебску гурт наладзiць тур па Расii, якi завершыць прэзентацыя альбома 24 кастрычнiка ў Маскве, паведамляе Звязда.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя