15-03, 14:39

Андрэй Хадановіч прачытае гарадзенцам дыктоўку

У нядзелю 21 сакавіка ў Гародні ладзіцца ІІІ Агульнанацыянальная дыктоўка  “Гародня, будзьма з мовай-2010!”

Дыктоўку ўжо традыцыйна ладзіць грамадскае аб’яднанне Таварыства Беларускай Школы, Гарадзенскі Рух за Свабоду і неабыякавыя да лёсу беларускай мовы гарадзенцы. Для дыктоўкі абраны ўрывак з твора Уладзіміра Караткевіча, які прачытае Андрэй Хадановіч.

Пасля дыктоўкі паэт абяцае гарадзенцам літаратурна-музычную імпрэзу, а арганізатары – торцікі. Сябра аргкамітэту Хрысціна Марчук: “ Мэта правядзення дыктоўкаі – прадэманстраваць салідарнасць з беларускай мовай і адно з аднымі.

Беларускамоўныя людзі і тыя, хто пакуль не карыстаецца мовай у паўсядзённым жыцці, але вывучае яе, прыходзяць, каб пабыць пазам, паслухаць песні і вершы.

Гэта ні ў якім разе не праверка ведаў, а прыгожы знак, каб паказаць, колькі нас, гарадзенцаў, якія любяць беларускую мову, шануюць яе”.

Як заўсёды, да дыктоўкі падрыхтаваныя фірмовыя бланкі і фірмовыя асадкі. Арганізатары спадзяюцца, што салідарнасць з мовай 21 сакавіка прадэманструюць не менш гарадзенцаў, чым у мінулыя гады, калі на дыктоўкі збіралася каля 200 чалавек.

Дыктоўка распачнецца ў 12 гадзін па адрасе: Будзёнага 48а - 100 (зала ва ўнутраным дворыку), паведамляе гарадзенскі Твой Стыль

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя