09-09, 12:18

Тэатральныя чытанні ў Гародні

Чацвёртыя Гродзенскія чытанні да 240-годдзя тэатра Тызенгаўза распачаліся сёння ў абласной бібліятэцы імя Карскага.

Штогадовая гарадская канферэнцыя гэтым разам прысвечана тэатральнаму мастацтву і яго развіццю ў Гродна з часоў Антонія Тызенгаўза і да нашых дзён, паведамляе БЕЛТА. На чытаннях закрануць тэмы традыцыяў тэатра Тызенгаўза ў гісторыі гродзенскай сцэны, невядомыя старонкі музыкальнага мастацтва Гродна, гісторыі і сучаснага жыцця абласных драматычных і лялечных тэатраў і іншыя.

На чытанні запрошаныя выкладчыкі гродзенскіх навучальных установаў, тэатралы, краязнаўцы, гісторыкі і журналісты.

Гродзенскі тэатр Антонія Тызенгаўза існаваў у 1769-1780 гадах. У часы свайго росквіту трупа налічвала больш за 70 чалавек, пераважна гэта былі італьянцы. Шмат актораў з Гродзенскай трупы былі запрошаныя ў Каралеўскі тэатр ў Варшаве, паведамляе гродзенскі Твой Стыль

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя