03-07, 14:51

Няма дзе жыць на "Басовішчы" - для тваіх паслугаў намётавы гарадок

Традыцыйна кожны год на "Басовішчы" арганізатары фэсту прадугледжваюць месца для палатак у ахоўваным намётавым гарадку. Асобам, якія ўпершыню будуць з яго карыстаць, інфармуем, што гарадок знаходзіцца за сцэнай фэсту, ён агароджаны і асветлены.

У намётавым гарадку прадугледжана: наяўнасць вады; туалеты; магчымасць наладаваць батарэйку тэлефона і атрымаць кіпяток.

Цана за намётавы гарадок 20 PLN (прыблізна 6 долараў) за асобу (незалежна ад колкасці дзён). Уваход на фэстываль бясплатны.

  Намётавы гарадок будзе функцыянаваць з 16 ліпеня па 19 ліпеня. Запісы ў гарадок магчымыя ў гэтыя дні з 12.00 па 18.00, паведамляе basowiszcza.org.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя