29-06, 16:20

У Бабруйску прайшла творчая сустрэча з Артурам Клінавым і Глебам Лабадзенкам

Сустрэча з галоўным рэдактарам культурніцкага альманаха “pARTisan” Артурам Клінавым і паэтам, журналістам Глебам Лабадзенкам адбылася 27 чэрвеня ў Бабруйску.

На імпрэзе Артурам Клінавым быў прэзентаваны дзевяты нумар часопіса “Горад Сонца-2” і каляндар “Канец словаў”, выпушчаны рэдакцыяй “pARTіsan’а” сумесна з шэрагам сучасных беларускіх паэтаў і фатографаў. Глеб Лабадзенка апавёў публіцы пра свой апошні праект, здзейснены супольна з паэтам Сяргеем Панізнікам, – аўдыёвыданне “Галасы Ўладзімера Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна. 1968 год”.

Падчас імпрэзы распачалася дыскусія адносна працэсаў у галіне развіцця сучаснай беларускай культуры. З меркавання Артура Клінава, сучасная беларуская літаратура сёння перажывае сапраўдны выбух. У сваю чаргу, Глеб Лабадзенка падкрэсліў, што цяпер больш чым калі Беларусі неабходна тварэнне замест “бессэнсоўнага змагання з ветракамі”.

Па словах арганізатарў, слухачы выказалі вялікую цікавасць да прапанаванай тэмы і ўзялі актыўны ўдзел у дыскусіі.

Пры канцы імпрэзы Глеб Лабадзенка зачытаў некалькі сваіх вершаў. Усе ахвотныя змаглі набыць прэзентаваныя выданні, паведамляе сайт кампаніі Будзьма

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя