09-01, 20:47

У Гомелі працуе выстава "Зімовы пейзаж у творчасці гомельскіх мастакоў"

У гісторыка-культурнай установе "Гомельскі палацава-паркавы ансамбль" 9 студзеня адкрылася выстава "Зімовы пейзаж у творчасці гомельскіх мастакоў".

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе аблвыканкама, экспазіцыя ўключае работы членаў абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў. На выставе прэзентавана 57 твораў сучасных жывапісцаў і графікаў, прысвечаных зіме. Работы выкананы ў тэхніцы жывапісу, акварэлі, пастэлі. Экспануюцца творы з фондаў музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, а таксама з уласных збораў аўтараў.

Паводле інфармацыі прэс-службы, 9 студзеня ў палацава-паркавым ансамблі адбудзецца канцэрт "Раство Хрыстова — на душы светла…". Перад прыхільнікамі мастацтва выступяць заслужаная артыстка Беларусі Галіна Паўлёнак, камерны хор Гомельскай абласной філармоніі (мастацкі кіраўнік і дырыжор Алена Сакалова), дыпламант рэспубліканскіх конкурсаў, магістр мастацтва Вольга Мацкевіч (фартэпіяна), узорны хор "Звонкія галасы" ДМШ № 1 імя П.І.Чайкоўскага, паведамляе БелаПАН.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя