13-03, 13:05

Наш рубель абясцэніўся ў адносінах да расійскага больш чым у тысячу разоў

Афіцыйны курс расійскага рубля ўпершыню пераадолеў адзнаку 100 беларускіх рублёў і на 13—15 сакавіка складае 100,72 рубля. Без уліку дэнамінацый дзвюх валют беларускі рубель абясцэніўся ў адносінах да расійскага ў 1.007 разоў.

Пасля ўвядзення ў былых рэспубліках СССР нацыянальных грашовых адзінак беларускі рубель у той ці іншай ступені абясцэніўся ў адносінах да ўсіх чатырнаццаці.

Паводле падлікаў БелаПАН, да туркменскага маната беларускі рубель аслабеў у 4,15 разу, грузінскаму лары — у 17,2, узбекскаму суму — у 19,2, украінскай грыўне — у 37,1, таджыкскаму самоні — у 67,8, армянскаму драму — у 377 разоў, казахстанскаму тэнге — у 402, азербайджанскаму манату — у 737, малдаўскаму лею — у 2.339, кіргізскаму сому — у 3.310, літоўскаму літу — у 115.978, эстонскай кроне — у 260.234, латвійскаму лату — у 287.379 разоў (пры падліку выкарыстаны афіцыйныя курсы нацыянальных валют на 13 сакавіка 2010 года), паведамляе БелаПАН

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя