29-06, 15:18

Сёння Савет дырэктараў МВФ разгледзіць пытанне аб павелічэнні на 1 млрд. долараў сумы крэдыту для Беларусі

29 чэрвеня Савет дырэктараў Міжнароднага валютнага фонду разгледзіць пытанне аб павелічэнні на 1 млрд. долараў сумы крэдыту для Беларусі. Аб гэтым паведамілі ў беларускім прадстаўніцтве фонду. Пасяджэнне пройдзе ў штаб-кватэры МВФ у Вашынгтоне.

Як паведамлялася раней, 10 чэрвеня ў штаб-кватэры МВФ у Вашынгтоне кіраўнік місіі фонду ў Беларусі Крыс Джарвіс заявіў, што МВФ папярэдне ўхваліў першую справаздачу беларускага ўрада ў межах пагаднення аб крэдыце стэнд-бай. Ён зазначыў, што супрацоўнікі фонду будуць рэкамендаваць кіраўніцтву МВФ павялічыць аб'ём фінансавай падтрымкі Беларусі прыкладна на 1 млрд. долараў.

"Такое павелічэнне абгрунтаванае, бо ў сувязі з глабальным эканамічным крызісам узраслі патрэбы Беларусі ў фінансаванні, а таксама ўрад і цэнтральны банк краіны робяць сур'ёзныя намаганні для вырашэння наяўных праблем", — сказаў кіраўнік місіі. У студзені 2009 года кіраўніцтва МВФ ухваліла праграму стэнд-бай для Беларусі ў аб'ёме прыкладна 2,46 млрд. долараў пад праграму эканамічных рэформ, разлічаную на 15 месяцаў (да красавіка 2010 года). Першы транш крэдыту ў 788 млн. долараў ЗША па стаўцы LIBOR плюс 0,75% гадавых паступіў у Беларусь 14 студзеня, астатнія сродкі павінны пералічвацца з улікам штоквартальных справаздач беларускага ўрада.

Беларусь звярнулася за атрыманнем крэдыту да гэтай міжнароднай фінансавай арганізацыі ў кастрычніку 2008 года "ў мэтах павелічэння дзяржаўных золатавалютных рэзерваў і стварэння "падушкі бяспекі", неабходнай для стабільнай працы эканомікі ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу", паведамляе БелаПАН.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя